thumb|right|Бронзавыя спражкі, знойдзеныя пры раскопках у паўднёвай Швецыі

Спражка — засцежка, якая змацоўвае канцы чаго-небудзь, напрыклад, рамня, і служыць таксама ўпрыгожаннем. Звычайная спражка складаецца з рамкі і язычка, які фіксуе рамень у спражцы пры яго прасоўванні ў адтуліну на рамяні, але такая канструкцыя не з'яўляецца абавязковай. Рамень можа ўтрымлівацца ў спражцы таксама за кошт трэння.

У старажытнасці спражкі ўяўлялі сабой падковападобныя фібулы, зробленыя з круглага, радзей плоска-выпуклага ці чатырохграннага жалезнага або бронзавага стрыжня. На Беларусі распаўсюджаны галоўным чынам у помніках зарубінецкай культуры Верхняга Падняпроўя.

Спасылкі

Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты паводле тыпу Катэгорыя:Зашпількі Катэгорыя:Упрыгажэнні