Валерый Ко́рдус (; Паводле звестак IPNI, нарадзіўся ў 1514 годзе. — , ) — нямецкі батанік і фармацэўт.
Біяграфія Нарадзіўся ў Каселі. Навучаўся спярша ў свайго бацькі, затым у Марбургскім універсітэце, які закончыў у 1531 годзе (то бок ва ўзросце 16 гадоў). У наступныя гады працаваў у Лейпцыгу ў аптэцы свайго дзядзькі, адначасова наведваючы заняткі ў мясцовым універсітэце. З 1539 года выкладаў ва ўніверсітэце Вітэнберга; матэрыялы лекцыяў Кордуса па батаніцы были выданыя ўжо пасля яго смерці, у 1549 годзе пад назвай «Заўвагі да Дыяскарыда» (), паколькі Кордус, як і ўсе батанікі яго часу, асноўваліся на працу Дыяскарыда «Пра лекавыя рэчывы».
У 1540 годзу Кордус адкрыў і апісаў рэвалюцыйную тэхналогію атрымання эфіру з сернай кіслаты і этылавага спірту.
У 1542 годзу Кордус прадставіў гарадскому савету Нюрнберга сваю асноўную працу па фармакалогіі (), за якую атрымаў сто залатых манет; гэтая праца была выдана Нюрнбергскім муніцыпалітэтам у 1546 годзе і шматразова перавыдавалася.
Іншая асноўная праца Кордуса, усеабдымны даведнік па раслінах Італіі і Германіі «Гісторыя раслін» (), была прадстаўлена ім у 1544 годзе ў Вітэнбергскі ўніверсітэт — за яго Кордус атрымаў ступень доктара медыцыны. Неўзабаве пасля гэтага Кордус памёр ад малярыі ў часе адной са сваіх шматлікіх паездак Еўропай. Шмат якія яго працы были апублікаваныя пасмяротна Конрадам Геснерам.
Валерый Кордус загадзя паслаў далейшым спробам класіфікацыі раслін карысныя новаўвядзенні ў метадзе назірання і вывучэння органаў раслін, адкрыў органы размнажэння ў папаратнікаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Памерлі ад малярыі Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Батанікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Медыкі Германіі Катэгорыя:Медыкі XVI стагоддзя Катэгорыя:Фармаколагі Германіі