thumb|Вадалей XII ст. з начыння Каложскай царквы
Акваманіл (ад — вада, і — рука), або вадалей — пасудзіна з вадой, якая ужывалася ў Сярэднявеччы для абмыцця рук святароў падчас набажэнства, а таксама ў побыце феадальных кругоў, галоўным чынам на балях. Металічныя, пераважна бронзавыя акваманілы мелі выгляд розных рэальных ці фантастычных жывёл, вершнікаў, галоў людзей і да т.п. Яны былі полы ўнутры, з адтулінай у пашчы для зліву вады, а ручкай мог служыць выгнуты хвост. Вадаліў выкананы ў тэхніцы полага ліцця, з-за чаго яго сценкі надзвычай тонкія, а сам посуд - незвычайна лёгкі.
Вадалеі на старажытнарускіх землях з'яўляюцца заходнееўрапейскім імпартам і датуюцца XII—XIII стст.
Літаратура Магалінскі І. У. Вырабы з каляровых металаў гаспадарчага і бытавога прызначэння з тэрыторыі Полацка (X—XVII стст.)
Спасылкі
Катэгорыя:Сярэдневяковае мастацтва Катэгорыя:Літургічнае начынне Катэгорыя:Посуд Катэгорыя:Вырабы з металу