Барабаншчык з Ваўкавыска — унікальная шахматная фігурка пешкі XII ст., знойдзеная ў Ваўкавыску. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Апісанне
Мініяцюрная касцяная фігурка вышынёй 25 мм уяўляе сабой скульптурку барабаншчыка, змешчаную на трохвугольнай аснове, які падае сігнал да бою. Ваенны музыка — прысадзісты чалавек з няправільнымі рысамі твару і зачэсанымі назад доўгімі валасамі. На галаве — нізкія шапачка, якая нагадвае сучасны берэт. Апрануты у доўгую да каленяў падпяразаную кашулю, на нагах — боты. З пляча на шырокай стужцы звісае «бубен». Разьбяр імкнуўся перадаць дэталі, якія лічыў важнымі. У правай руцэ барабаншчыка — узятая ўверх загнутая на канцы палка-вашчага, якой білі па барабане або літаўрах. Старажытны майстра выканаў фігурку ў мяккай гумарыстычнай танальнасці, што дасягнута дзякуючы ўмеламу выкарыстанню аднаго са спосабаў шаржыравання — наўмыснай дэфармацыі асобных рысаў характару або аблічча. Тут разьбяр сканцэнтраваў сваю ўвагу на твары: выцягнуў ніжнюю сківіцу, павялічыў мясісты носСтаніслаў Цярохін. ШАХМАТЫ ДАЛЁКІХ ПРОДКАЎ.
Літаратура
Катэгорыя:Шахматныя фігуры Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Ваўкавыска Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь