Пацеркі, або кара́лі — упрыгажэнне з круглых або іншай формы невялічкіх пацерак з бурштыну, шкла і пад., нанізаных на нітку; Пацеркі звычайна надзяваюцца на шыю, аднак бываюць пацеркі для рук і для ног.

Гісторыя Пацеркі — адны з найстаражытнейшых упрыгожанняў. Тры ракавіны малюскаў з перфарацыяй, знойдзеныя археолагамі ў Ізраілі і Алжыры, і вырабленыя прыблізна 90 тыс. гадоў назад, лічацца элементамі першых ювелірных вырабаў, створаных чалавекам«Study reveals 'oldest jewellery'», BBC . У 2007 годзе на ўсходзе Марока былі знойдзены асобныя дэкараваныя і перфараваныя ракавіны, з якіх, магчыма, складаліся каралі; іх узрост — 82 тысячы гадоўУ Марока знайшлі 82-тысячагадовыя каралі // Lenta.ru. — 6 чэрвеня 2007. У пячоры Бломбас (ПАР) было знойдзена больш за 40 ракавін са слядамі афарбоўкі і слядамі, якія сведчаць пра выкарыстанне ў каралях узростам у 75 тыс. гадоў. Косці, сківіцы жывёл, чалавечыя чарапы спрадвеку надзяваліся на шыю як трафеі перамог (звычай гэты дагэтуль распаўсюджаны сярод дзікуноў). У помніках палеаліту археолагі знаходзяць прасвідраваныя косці, зубы, ракавіны і іншыя рэчы, якія верагодна служылі да вырабу пацерак у першабытнага чалавека. Пазней з'яўляюцца рознага роду каменьчыкі з правільна акругленай адтулінай, алебастр, бурштын, жэмчуг і інш. У бронзавы і жалезны вякі пацеркі ўжываліся ў форме металічных кольцаў (трапляюцца і залатыя, ужо ў канцы неаліту).

Гл. таксама Пацерка Бісер Ружанец

Спасылкі

Катэгорыя:Упрыгажэнні