Арнаўт Даніэль (; таксама Арнальда, або Арно) — правансальскі трубадур; жыў у канцы XII стагоддзя пры двары Рычарда I, караля англійскага, і пры дварах паўднёвай Францыі, гады творчасці 1180—1195.

Біяграфія. Творчасць Дваранін з нараджэння, атрымаў адукацыю, але, як паведамляе яго сярэднявечная «біяграфія», «пакінуў навукі дзеля спеву».

Лірыка Даніэля туманная, вершы нязграбныя. Сярэднявечны аўтар яго жыццяпісу заўважае, што ён «абраў род твора ў вытанчаных рыфмах, так што песні яго нялёгка ні зразумець, ні запомніць». Але Дантэ высока цаніў яго рыцарска-прыдворныя песні і называў Даніэля «першым спеваком кахання». У XXVI песні «Боскай камедыі» ад асобы паэта Гвіда Гвініцэлі ён называе Даніэля лепшым паэтам.

Творчасць Даніэля — росквіт цёмнага стылю. Даніэль першы з трубадураў стаў пісаць свае творы ў форме сексціны. Яго сексціна Lo ferm voler qu’el cor m’intra («Сляпую страсць, што ў сэрца ўваходзіць…») паслужыла ўзорам для пераймання такім паэтам як Дантэ і Петрарка.

Літаратура Песни трубадуров / Сост. А. Г. Наймана, М.: Наука, 1979, с.260, илл.

Спасылкі

Біяграфія і творы Арнаўта Даніэля

Катэгорыя:Трубадуры Катэгорыя:Паэты XII стагоддзя Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Аксітанамоўныя паэты