thumb|Стэфан Няманя Стэ́фан I Няма́ня (, Рыбніца — , манастыр Хіландар) — сербскі вялікі князь (жупан), заснавальнік дынастыі Няманічаў.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1114 годзе ад сербскага жупана Завіда і быў малодшым з чатырох сыноў.
У 1170 годзе ў барацьбе са сваімі братамі заняў сербскі велікакняжацкі трон і абвясціў пра незалежнасць Сербіі ад Візантыі. У выніку ўмелай замежнапалітычнай дзейнасці павялічыў тэрыторыю сербскай дзяржавы. Адзіная феадальная дзяржава, якая склалася пры ім да канца XII стагоддзі ўключала Зэту, Рашку, Хум, частку Адрыятычнага прымор’я і на ўсходзе — землі да Срэдзеца (Сафіі).
У 1196 годзе Стэфан I Няманя, ва ўзросце 82 гадоў, адрокся ад прастола перадаўшы велікакняжацкую ўладу свайму сыну — Стэфану Першавенчанаму, прыняў манаскі пострыг з імем Сімяон і пасяліўся ў манастыры Студзеніца.
Неўзабаве пайшоў услед за сваім сынам — святым Савам, на святую гару Афон у заснаваны ім афонскі манастыр Хіландар, дзе праз 4 года, 13 лютага 1199, 1200(?) годзе, сканаў.
Ушанаванне памяці Кананізаваны Сербскай праваслаўнай царквой у ліку святых, з імем прападобны Сімяон Міратачывы, з прычыны таго, што з яго мошчаў сачылася святая міра. Памяць яго здзяйсняецца .
Святы Сава перанёс рэшткі свайго бацькі на радзіму ў Сербію і паклаў у храме Прасвятой Багародзіцы ў манастыры Студзеніца. Гэты храм і манастыр Стэфан Няманя ўзвёў і багата ўпрыгожыў, яшчэ быўшы князем.
Сям’я Стэфан Няманя заснаваў сярэдневяковую сербскую дынастыю Няманічаў. Ад княгіні Анастасіі меў трох сыноў і трох дочак: Вукан (да 1165 — пасля 1207), князь Дуклі (1190—1208), і вялікі князь Сербіі (1202—1204) Стэфан (1165—1228), вялікі князь Сербіі (1196—1217), кароль Рашкі (Сербія) (1217—1227), з 1227 года манах Сімон Растка (1169/71/74/75—1235/36), архібіскуп незалежнай сербскай царквы, вядомы і кананізаваны пад манаскім імем Сава Яфімія, жонка Мануэла Ангеласа Дукі, рэгента Салонікі невядомая па імі дачка невядомая па імі дачка
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XII стагоддзя Катэгорыя:Святыя Сербіі Катэгорыя:Постаці Хіландара Катэгорыя:Кіраўнікі Сербіі Катэгорыя:Няманічы Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя