Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы пачалася ў Гвінеі ў лютым 2014 года і працягваецца дагэтуль, яна выйшла за межы краіны і распаўсюдзілася на Ліберыю і Сьера-Леонэ, а таксама, патэнцыйна на Малі. Выпадак унікальны тым, што эпідэмія гэтай ліхаманкі пачалася ў Заходняй Афрыцы ўпершыню, з прычыны чаго ўрачы ў закранутых краінах не маюць вопыту барацьбы з ёй, а сярод насельніцтва магчымыя ўзнікненне панікі і распаўсюджанне дэзынфармацыі. Розныя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, Еўрапейская камісія і Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў, накіравалі сродкі і персанал, каб дапамагчы гвінейскаму ўраду супрацьстаяць эпідэміі. Паводле слоў , генеральнага дырэктара СААЗ па бяспецы ў вобласці аховы здароўя, гэта ўспышка — наймацнейшая з усіх успышак ліхаманкі Эбола ў іх практыцы.

Спасылкі World Health Organization Outbreak Updates Ebola Spreads to Guinea Capital Mali on Alert over Ebola

Катэгорыя:Эпідэміі Катэгорыя:2014 Катэгорыя:Заходняя Афрыка