Муна () — востраў у Інданезіі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Плошча — 2889 км². Насельніцтва (2010 г.) — 268 140 чал.
Геаграфія і прырода Востраў Муна знаходзіцца ў паўднёвай частцы інданезійскай правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі, аддзелены вузкімі пралівамі ад астравоў Сулавесі (11 км), Бутон (0,53 км) і Кабаэна (24 км). Даўжыня — 93,4 км. Найбольшая шырыня — 48,5 км. Для паўднёвага і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжаў характэрна чаргаванне выступаў сушы з глыбокімі залівамі.
Востраў сфарміраваўся ў перыяд 208,5 — 35 млн гадоў у выніку некалькіх зрухаў тэктанічных пліт. Асаблівасцю мясцовых ландшафтаў з’яўляецца пагорыстая мясцовасць з вузкімі далінамі і прыбярэжнымі нізінамі. Частка вострава пакрыта лясамі, у якіх захаваліся рэдкія віды флоры і фаўны. Значным багаццем адрозніваецца падводны свет прыбярэжных каралавых рыфаў.
Клімат трапічны пасатны. З мая да кастрычніка працягваецца сухі сезон.
Гісторыя і культура З часоў сярэднявечча востраў Муна знаходзіўся ў залежнасці ад дзяржавы Бутон. Адсюль вывозілі каштоўныя віды драўніны. У 1950 г. востраў далучаны да Інданезіі.
Карэннымі жыхарамі Муны з’яўляецца асобны народ муна або вуна, які размаўляе на аўстранезійскай мове. Галоўнымі заняткам лічацца земляробства, вырошчванне рысу і клубневых культур. Важную ролю ў харчаванні таксама адыгрываюць збор сага, марскіх малюскаў і водарасцяў. Асноўная рэлігія — іслам.
Спасылкі Pulau Muna Kaghati Kolope: The Oldest giant Kite in the World Segelintir pesona Pulau Muna
Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Вялікія Зондскія астравы Катэгорыя:Малайскі архіпелаг