Клімент Баяджыеў (15 красавіка 1861, Охрыд, цяпер Паўночная Македонія — 15 ліпеня 1932, Сафія, Балгарыя) балгарскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1861 годзе ў Охрыдзе, ваенную адукацыю атрымаў у ваенным вучылішчы ў Сафіі (1883) і ў Ваеннай акадэміі ў Турыне (1893). Служыў у пяхотных падраздзяленнях балгарскай арміі.

Удзельнічаў у сербска-балгарскай вайне, у Першай Балканскай вайне, камандаваў пяхотнай дывізіяй, правёў шэраг паспяховых аперацый супраць турэцкіх войскаў. Асабліва вылучыўся ў бітве пры Чаталджы. Падчас Другой Балканскай вайны камандаваў манеўранай групай, у 1913 годзе стаў ваенным міністрам Балгарыі, у 1915 годзе прызначаны начальнікам генштаба.

З уступленнем Балгарыі ў Першую сусветную вайну, Баяджыеў прызначаны камандуючым 1-й арміі. Удзельнічаў у восеньскай кампаніі 1915 года па разгроме Сербіі. У 1916 годзе пад кіраўніцтвам Баяджыева балгарскія войскі вялі актыўныя баявыя дзеянні на Салоніцкім фронце. У верасні 1916 года быў адпраўлены ў адстаўку.

Памёр у 1932 годзе ў Сафіі.

Узнагароды Ордэн «За адвагу» II і III ступені Ордэн «Святы Аляксандр» II ступені Ордэн «За ваенныя заслугі» IV ступені Ордэн «За заслугі» Ордэн Святога Станіслава II ступені (Расія) Асманскі залаты ордэн «Ліякат»

Літаратура Залесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-06895-1

Спасылкі Біяграфія Клімента Баяджыева на сайце «Хронас»

Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Балгарыя) Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Балгарыя) Катэгорыя:Ваенныя міністры Балгарыі Катэгорыя:Узнагароджаныя ордэнам «За адвагу» (Балгарыя) Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Святы Аляксандр»