Дзмітрый Канстанцінавіч Кісялёў (, ) — расійскі прапагандыст, тэлевядучы, генеральны дырэктар расійскага міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Расія сёння», намеснік генеральнага дырэктара УДТРК.
Біяграфія Нарадзіўся 26 красавіка 1954 года ў Маскве. У 1978 годзе скончыў аддзяленне скандынаўскай філалогіі філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Жданава.
9 снежня 2013 года прызначаны генеральным дырэктарам міжнароднага інфармагенцтва «Расія сёння».
Узнагароды Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (13 лютага 2014) — за дасягнутыя працоўныя поспехі, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё РФ, заслугі ў гуманітарнай сферы, умацаванні законнасці, абароне правоў і інтарэсаў грамадзян, шматгадовую сумленную працуПуцін узнагародзіў прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва ордэнам «За заслугі перад Айчынай».
Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Тэлевядучыя СССР Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені