Сяргей Аляксандравіч Календа (нар. Календа Сяргей Аляксандравіч…Сяргей Календа «Трохлітровая проза»…, КапыльКалендаскоп…; Псеўданімы: Аляксандр I. Бацкель) — беларускі пісьменнік і культуролаг.
Біяграфія З маленства жыве ў Мінску. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ па спецыяльнасці «культуролаг-яўрэіст». Вывучаў філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Скончыў лонданскую акадэмію (2008), стыліст міжнароднага класа. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса беларускай прозы «Макулатура» (www.makpaper.com).
На ўласнае прызнанне, вядзе абсурдны лад жыцця і спрабуе жыць на мяжы супраціўлення масавым плыням і звязам.
Творчасць Друкаваўся ў часопісах: «Дзеяслоў», «БОЛЬШОЙ», «pARTisan», «Дружба народов», «Маладосць», «Literatur und Kritik», «eXperimenta», «БЛ.ЯТЬ». Аўтар кніг «Помнік атручаным людзям», «Казкі. Гісторыі (не) пра нас», «Іржавы пакой з белымі шпалерамі», «Трохлітровая проза» і «Кантынентальны сняданак». Творы С. Календы перакладзены на нямецкую і рускую мовы.
Прызнанне Лаўрэат і фіналіст шэрагу літаратурных прэмій і конкурсаў, у т.л.: Шорт-ліст Прэміі Гліняны Вялес за 2011 год з кнігай «Іржавы пакой з белымі шпалерамі».
Літаратура Календаскоп // 34MAG.NET [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу http://34mag.net/—Дата доступу 08.11.2012; Календа Сяргей Аляксандравіч // Саюз беларускіх пісьменнікаў: Асабістыя старонкі сяброў СБП [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу http://www.lit-bel.org/ — Дата доступу 04.09.2014. Сяргей Календа «Трохлітровая проза» // Літаратурная прэмія Ежы Гедройца: Вынікі 2012 года [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу http://2013.gedroyc.by/ — Дата доступу 04.09.2014.
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі