Бульба — беларускі сцэнічны танец.

Апісанне

Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. Створаны на аснове аднайменнай народнай песні. Першы сцэнічны варыянт паставіў К. А. Алексютовіч у 1930-я гады (Ансамбль беларускай народнай песні і танца). Вялікае пашырэнне танец атрымаў пасля пастаноўкі , дзе ў жартоўнай форме паказваецца, як садзяць, вырошчваюць і капаюць бульбу. У балеце Я. Глебава «Мара», пастаўленым А. Андрэевым у 1961 годзе, танец «Бульба» ўпершыню з’яўляецца на прафесійнай сцэне. У класічным танцы «Бульба» ўдзельнічаюць толькі дзяўчаты. Танец у яго харэаграфічнай рэдакцыі (з рознымі адхіленнямі) увайшоў у народны танцавальны рэпертуар.

Літаратура

Катэгорыя:Танцы Беларусі Катэгорыя:Сцэнічнае мастацтва