Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў (, вёска Гніліца, цяпер аграгарадок Леніна, , Магілёўская вобласць — , ) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Скончыў Кіеўскія пяхотныя курсы (1919), аб’яднаную Кіеўскую школу камандзіраў РСЧА (1927), паскораны курс Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ (1942), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1950). У арміі з 1915 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах.

Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Вісла-Одэрскай, Усходне-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Камандзір стралковай дывізіі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6.04.1945 г. за фарсіраванне ракі Вісла, вызваленне горада Познань. У 1945 годзе А. Д. Шамянкову прысвоена званне генерал-лейтэнанта. З 1953 года ў запасе.

Аўтар кнігі «Штурм цытадэлі» (1969).

Узнагароды 2 ордэны Леніна 4 ордэны Чырвонага Сцяга ордэн Суворава 3 ступені ордэн Чырвонай Зоркі медалі

Літаратура Шамянкоў А. Д. //  — С. 368. Шамянкоў Апанас Дзмiтрыевiч // БелСЭ. — 1974. — Т.11. — С.290

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны