Выдранік — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 9 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Занарач.
Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр Даведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“» . З’яўляецца сточным вадаёмам.
Плошча паверхні возера — 0,07 км². Даўжыня — 400 м, найбольшая шырыня — 200 м, даўжыня берагавой лініі — 1,06 км. Катлавіна возера прадаўгаватай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Водазбор вельмі забалочаны, пакрыты лесам. Берагі нізкія, парослыя хмызняком. Асаблівасці катлавіны і дна мала даследаваныя. З паўднёва-ўсходняй частцы возера выцякае ручай.
Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма — дыстрофны.
Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)Артыкул пра Нацыянальны парк «Нарачанскі» ў газеце «Нарачанская зара».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Возера Выдранік ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка «Нарачанскі»
Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Нарачанская група азёр Катэгорыя:Басейн Нарачы