Яні́шкі, таксама Ёнішкіс () — горад у паўночнай Літве, за 14 км ад мяжы з Латвіяй. Адміністрацыйны цэнтр Янішкаўскага раёна Шавельскага павета. Янішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Гісторыя У гістарычных крыніцах паселішча ўпершыню згадваецца ў 1526 годзе, калі віленскі біскуп Ян, загадаў пабудаваць у адным з паселішчаў аўкштоцкіх паганцаў касцёл і ўтварыць прыход. Ад імя біскупа і пайшла назва паселішча. Вялікі князь Жыгімонт Ваза 4 ліпеня 1616 года дараваў Янішкам магдэбургскае права і герб.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Янішкі трапілі ў склад Расійскай імперыі. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя праз горад прайшла шаша Рыга — Тыльзіт.

У Янішках да Другой сусветнай вайны жыло шмат яўрэяў. Дзейнічала яўрэйская школа і тры сінагогі. Большасць яўрэяў была забітая ў час вайны.

З 1950 года Янішкі сталі раённым цэнтрам.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі