Хрыбет Брукса, або Брукс-Рэйндж () — запалярны горны хрыбет, размешчаны на паўночным захадзе Паўночнай Амерыкі. Пралягае з захаду на ўсход паўвострава Аляска (ахоплівае аднайменны амерыканскі штат і паўночна-заходні ўскраек канадскай тэрыторыі Юкан). Агульная даўжыня складае каля 970 км, сярэдняя вышыня складае 2000—2500 м. Самы высокі пункт — гара Чамберлін з вышынёй , знаходзіцца на ўсходзе хрыбта недалёка ад мяжы ЗША і Канады. У ЗША гэты хрыбет лічыцца часткай (або працягам) Скалістых гор, а ў Канадзе ён разглядаецца асобна ад Скалістых гор, мяжа якіх праводзіцца па рацэ Ліярд на поўначы Брытанскай Калумбіі.
Літаратура Geographic Society, Alaska; Rennick, Penny: Brooks Range (Alaska Geographic). Alaska Geographic Society, ISBN 978-1-56661-032-2.
Катэгорыя:Горы Аляскі Катэгорыя:Скалістыя горы Катэгорыя:Горы ЗША Катэгорыя:Горы Канады