Вента, таксама Вя́нта (, ) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Вента. Уваходзіць у Акмянскі раён Шавельскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Куршаны — Мажэйкі, а чыгункай Вента злучана з Шаўлямі.
Назва Назва паходзіць ад аднайменнай ракі Вента (Вэнта, Вянта)Aleksandras Vanagas. «Lietuvos miestų vardai» (antrasis leidimas). — Vilnius, Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. // psl. 18.
Гісторыя Горад узнік у 1966 годзе пасля аб’яднання двух вёсак Баўска і Пурвы. Вента пачала хутка развівацца пасля пабудовы тут цагельнага прадпрыемства. У 1970-х — 1980-х гадах на прадпрыемстве працавала каля 1000 чалавек. Пасля атрымання незалежнасці Літвы ў 1990 годзе, прадпрыемства сутыкнулася з эканамічнымі цяжкасцямі, выкліканымі пераходам ад планавай сістэмы да вольнага рынку. Прадпрыемства было падзелена на некалькі частак і прыватызавана.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі