Нішча () — возера ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі, у басейне ракі Нішча (выцякае з возера), каля вёскі Баярына.
Плошча паверхні возера 0,824 км². Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя — 3 м. Плошча вадазбору 255 км². Берагавая лінія звілістая. На возеры некалькі астравоў. Зона мелкаводдзя высланая пяском, торфам, камянямі. Возера праточнае. Упадаюць рэкі Нішчанка, Слынніца, Утуга і ручаі. Выцякае рака Нішча.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, гусцяра, лешч, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Спасылкі Озёра Себежского района Фонд водоёмов Псковской области Ліст карты О-35-145. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
Катэгорыя:Азёры Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Себежскі раён