Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг) (, 1216 — 9 жніўня 1250) — кароль Даніі з 1241 года. Сын Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Крыстафера I. З 1232 года суправіцель свайго бацькі.
Біяграфія
Кароткі перыяд яго кіравання адзначаны грамадзянскай вайной паміж братамі. Асабліва люта ён змагаўся супраць Абеля, герцага Шлезвіга, які імкнуўся заняць незалежную пазіцыю і быў падтрыманы графамі Гольштэйна.
Эрык здушыў паўстанне сялян Сканіі. Прычынай паўстання паслужылі цяжкія падаткі, уведзеныя Эрыкам. Падаткі спаганяліся за выкарыстанне плуга — т.зв. «падатак з плуга», з-за якога ён атрымаў сваю мянушку ().
Пасля цяжкай перамогі над Абелем у 1250 годзе Эрык вёў перамовы аб заключэнні перамір’я, але ў тым жа годзе падчас праезду праз Шлезвіг быў запалонены братам і змешчаны ў турму, дзе быў забіты, меркавана людзьмі Абеля.
Ад шлюбу з Ютай Саксонскай у Эрыка засталіся некалькі дочак. Самыя вядомыя з іх:
Сафія — жонка караля Швецыі Вальдэмара; Інгеборга (1244 — 26 сакавіка 1287) — жонка караля Нарвегіі Магнуса VI.
Спасылкі
Катэгорыя:Каралі дацкія Катэгорыя:Эстрыдсены