Грамадскі свіран пачатку XIX стагоддзя з Касарычаў (Глускі раён). Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо, дзе прадстаўлены ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Архітэктуры Па планіроўцы свіран адносіцца да тыпу магазінаў са скразным праездам. Два ярусы бэлек злучаюць два працяглыя зрубныя блокі і служаць апорнай сістэмай для крокваў чатырохсхільнага даху з заломам у ніжняй частцы. Зруб пастаўлены на стужкавы падмурак, падоўжныя бакі якога загнуты ўверх. У пабудове наяўныя як архаічныя рысы народнага дойлідства (спосаб рубкі вугла са схаваным шыпам, «у ахрапку», гідраізаляцыя з бяросты), так і стылявыя элементы, запазычаныя з мураванай архітэктуры, як двухступеньчаты карніз, дробнапрафіляваныя накладкі, ашаляваныя вароты, залом даху.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Глускага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Катэгорыя:свіраны Беларусі Катэгорыя:Касарычы Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі