Вуліца Вызвалення (да 1924 года — Васкрасенская, Ракаўскі завулак) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Перасякае вуліцу Ракаўскую і з'яўляецца адной з асноўных восяў Ракаўскага прадмесця. Будынкі пад № 3, 5, 6, 6а, 7, 9, 11, 13 унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, яшчэ адзін будынак, № 4, перанесны ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо.

Гісторыя

Вуліца Вызвалення існуе толькі ў відзе невялікага фрагмента — ад вуліцы Ракаўскай да Замкавай. Да 1924 г. насіла назву — Васкрасенская і ішла ад Замкавай да вул. Нямігскай (Нямігі). Васкрасенская вуліца вяла ў адну са старажытных частак горада — Пятніцкі канец, ці Татарскае прадмесце.

У XVI—XVIII стст. на захад ад Ракаўскага завулка праходзіў земляны вал, які акружаў старую частку Мінска.

Забудова выліцы сфарміравалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Па правым яе боку вуліцы была калісьці алея таполяў, асобныя дрэвы якой захоўваліся яшчэ да 1920-х гадоў. Левы бок у канцы XIX ст. быў забудаваны шматпавярховымі цаглянымі дамамі.

У 1924 годзе была пераназвана ў вуліцу Вызвалення: «З Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй непарыўна звязана вызваленне працоўных ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, і адна з вуліц, якая злучала стары горад з былой Татарскай слабадой (былая Васкрасенская), атрымала назву вуліцы Вызвалення».

З 1980-х гадоў раён добраўпарадкоўваюць і рэканструююць, у выніку чаго былі разбураны тры гістарычныя будынкі на рагу з вуліцай ЗамкавайУлица Освобождения .

У снежні 2015 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел анансаваў будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ побач з будынкам Мінскага епархіяльнага кіравання. У пачатку сакавіка 2016 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста ўхваліў гэты праект.

26 сакавіка 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел накіраваў ліст да віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай з просьбай даць дазвол на выключэнне дамоў на адрасе вул. Вызвалення, 6, 6а і 8 са спісу гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама правесці дэмантаж гэтых будынкаў без узнаўлення. У лісце за подпісам мітрапаліта Паўла адзначаецца, што на месцы будучага будаўніцтва адзін будынак знаходзіцца ў аварыйным стане (№ 6), а іншы — у руінаваным (№ 6а). Таксама гаворыцца , што гэтыя аб'екты не эксплуатаваліся больш 25 гадоў, існуе пагроза абвальвання і нават падзення на праезную частку"Ситуация очень серьезная". В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске , і што яны быццам бы «не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці»Мітрапаліт Павел просіць у віцэ-прэм’ера Качанавай дазвол на знішчэнне гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска ФОТЫ.

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч адзначае, што для выключэння аб'ектаў з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь варта звяртацца не да віцэ-прэм'ера, а ў Міністэрства культуры з навуковым абгрунтаваннем таго, што ў аб'ектаў адсутнічаюць ці страчаны рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пасля гэтага Навукова-метадычная рада пры ведамстве прымае толькі рэкамендацыйнае заключэнне, якое перадаецца на разгляд у Савет Міністраў. І толькі ўрад сваёй пастановай можа вывесці аб'екты са спісу. Таксама ён паведаміў, што зямельны ўчастак з гэтымі будынкамі досыць даўно знаходзіцца ў карыстанні БПЦ:

«Гэтыя будынкі даўно дэградуюць, але экзархат нічога не зрабіў для падтрымкі іх звычайнага тэхнічнага стану. Гэта значыць гэтыя збудаванні наўмысна ігнараваліся, каб потым апеляваць да іх тэхнічнага стану, вывесці іх з дзяржаўнага спісу і пачаць новае будаўніцтва»

30 сакавіка 2016 года глава БПЦ заявіў пра пошук інвестара для ўзвядзення комплексу і новага храма.

Забудова

Няцотны бок № 3 — Дом Саколіна. Двухпавярховы цагляны будынак узведзены ў канцы XIX ст. або ў 1913 г., і стаяў напачатку вул. Васкрасенскай. Да гэтага, у 1906 г. ён выкупіў участак зямлі, але будаўніцтва не вёў. Рэканструяваны ў 1998 годзе. Была ўзведзена частка дома ў прасторы паміж будынкамі № 3 і № 5, зроблена арка з убудаванай лесвіцай на другі паверх, зроблена сучаснае ўнутранае аздабленне, усталявана каваная агароджа пад'езда і казырок над ім, зроблена мансарда і інш. Належыць кампаніі Zentability investments B.V.. . У канцы ХХ у. асабняк рэканструявалі: узвялі

№ 5 — аднапавярховы драўляны будынак канца XIX — пачатку XX ст. Перабудаваны ў 1999 годзе. . № 7 — чатырохпавярховы цагляны будынак пачатку XIX ст. з цэглы. . № 9 — трохпавярховы цагляны будынак канца XIX ст.. Перабудаваны ў 1930 годзе. . № 11 — трохпавярховы цагляны будынак пачатку XX ст. Перабудаваны ў 1930 годзеГісторыка-культурная спадчына Цэнтральнага раёна . .

№ 13 — двухпавярховы будынак канца XIX ст.. . № 15 (Ракаўская № 20) -

Цотны бок № 4 — У 1985 г. падчас правядзення будаўніцтва другой лініі метро ўзнікла праблема захавання гэтага драўлянага будынка. Знайшлі адзіны магчымы на той час варыянт захавання: разабраць і перавезці помнік у рэспубліканскі музей народнай архітэктуры і побыту пад адкрытым небамЧаму знікае беларускае аблічча гарадоў?Праблемы захавання архітэктурна-будаўнічай спадчыны. Аляксандр Лакотка. № 6а — будынак канца XIX ст.. . № 6 — будынак канца XIX ст.. Складаецца з двух аб'ёмаў. Першы аб'ём трохпавярховы мураваны, другі - двух павярховы (першы паверх мураваны, другі драўляны). Паводле меркавання старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, будынак уяўляе сабой класічны аднапавярховы дом сядзібна-палацавага тыпу XIX стагоддзя. . Васкрасенская царква стаяла паміж старадаўнімі дамамі № 6 і 8. Існаванне царквы пачынаючы з канца 18 стагоддзя пацвярджаюць шматлікія архіўныя дакументы і пазначэнне на планах горада. Спецыялістамі Архітэктурнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры праведзены аналіз шэрагу крыніц і бібліяграфіі, на падставе якога лакалізована месцазнаходжання Васкрасенскай царквы і зроблена яго прывязка да сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі, у выніку чаго зроблена выснова аб магчымасці пазначэння на мясцовасці контураў плана царквыПрапанова да Мінскай епархіі .

№ 8 — будынак, узведзены ў пасляваенны перыядУ цэнтры Мінска стала менш на яшчэ адзін гістарычны будынак. Паводле меркавання старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, будынак уяўляе сабой тыповы эклектычны двухпавярховы жылы гарадскі дом другой паловы XIX стагоддзяГрамадскасць пачулі і падтрымалі. Некаторы час у будынку знаходзіўся ваенкамат Цэнтральнага раёна, пасля будынак пуставаў. У 2012 годзе здарыўся пажар, віноўнікам якога палічылі бяздомнага. Цяпер у аварыйным стане. Па пастанове Савета Міністраў ад 23 жніўня № 814 будынак па вуліцы Вызвалення, 8 выключылі са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей. У Міністэрстве культуры тлумачыць гэта тым, што сумяшчэнне архіўных планаў забудовы ўчастка ў ХІХ стагоддзі, прыведзеных да адзінага маштабу, даказала, што будынак святара ХІХ стагоддзя, які быў знішчаны ў час Вялікай Айчыннай вайны, не мае дачынення да сучаснага будынкуУ цэнтры Мінска стала менш на яшчэ адзін гістарычны будынак.

№ 10 — Мінскае Епархіяльнае ўпраўленне Беларускай Праваслаўнай Царквы. На скрыжаванні з вул. Ракаўская — невялікая зялёная зона.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ракаўскае прадмесце