Мікалай Аляксеевіч Маклакоў (;  — ) — расійскі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў (1912—1915), гофмайстар двара, член Дзяржаўнага савета.

Біяграфія

У 1914 годзе быў ініцыятарам забароны ўшанавання 100-гадовай гадавіны нараджэння Тараса Шаўчэнкі. Звольнены 5 чэрвеня 1915 года з пасады міністра. Падчас Лютаўскай рэвалюцыі 28 лютага 1917 года арыштаваны, знаходзіўся ў зняволенні ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Дапытваўся Надзвычайнай следчай камісіяй Часовага ўрада. Пераведзены з крэпасці 11 кастрычніка 1917 года ў бальніцу Канасевіча, дзе утрымліваўся пад вартай. Летам 1918 года адпраўлены ў Маскву. Публічна расстраляны ВЧК 23 жніўня (5 верасня) 1918 года ў Пятроўскім парку ў першы дзень пасля аб’яўлення чырвонага тэрору.

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі