Каралеўства Бава́рыя (, ) — дзяржава на паўднёвым усходзе Германіі, якая існавала з 1806 па 1918 год. Герцаг Максіміліян I Іосіф з Дому Вітэльсбахаў стаў першым каралём Баварыі ў 1806 годзе. Манархіяй, да распаду каралеўства ў 1918 годзе, кіраваў дом Вітэльсбахаў. Большасць межаў сучаснай Баварыі была ўсталявана пасля 1814 Парыжскім дагаворам, паводле якога Баварыя саступіла Аўстрыі Ціроль і Форарльберг, але атрымала Ашафенбург і частку тэрыторыі Гесэн-Дармштата. У 1871 годзе Баварыя ўвайшла ў склад аб’яднанай Германскай імперыі, у складзе якой каралеўства Баварыя было другім па памеры аўтаномным дзяржаўным утварэннем пасля Прусіі. Сучасны пераемнік Баварскага каралеўства — аднайменная федэральная зямля ФРГ
Дзяржаўны лад Глава дзяржавы — кароль. Заканадаўчы орган — Саслоўны сход (Standeversammlung), складалася з Палаты дзяржаўных саветнікаў (Kammer der Reichsrate) і Палаты дэпутатаў (Kammer der Abgeordneten).
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Баварыі Катэгорыя:Тэрыторыі Германскай імперыі Катэгорыя:Гістарычныя германскія дзяржавы Катэгорыя:Каралеўствы Катэгорыя:1806 год у Германіі