Спішске-Подграддзе (, , ) — горад ва ўсходняй Славакіі ля падножжа Левачскіх Врхоў, адзін з гістарычных спіскіх гарадоў. Насельніцтва каля 3,8 тыс. чалавек.

Гісторыя Спішске-Подграддзе ўзнікла ў XII ст. як падградзе Спішскага замка, хутчэй за ўсё ў 1174 годзе. Упершыню згадваецца ў 1249 годзе. У XIII ст. стала незалежным паселішчам. Тады ж тут пасяляецца мноства нямецкіх каланістаў. У сярэднявеччы Спішске-Подграддзе было вельмі паспяховым горадам. У 1780 годзе суседні Спішскі замак згарэў у пажары. У цяперашні час Спішске-Подграддзе — адно з найпапулярнейшых турыстычных месцаў Славакіі дзякуючы помнікам архітэктуры і блізкаму запаведніку Словацкі-Рай.

Насельніцтва

Выбітныя мясціны Замак Спішскі Град, самы вялікі замак у Славакіі Раманскі касцёл Кляштар Сінагога Шматлікія рэнесансныя і барочныя збудаванні Гарадская частка Спішскага капітула з раманскім касцёлам, сярэднявечнымі ўмацаваннямі і гатычнымі дамамі канонікаў

Гарады-пабрацімы Врбовэ, Славенія

Галерэя

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Славакіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Славакіі