Казляке́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад Баранавічаў.

Гісторыя Вядома з 1567 года.

У 1884 годзе працавала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у вёсцы хлебазапасны магазін, карчма.

У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 87 двароў, 582 жыхары. Побач знаходзіўся маёнтак — 2 двары, 19 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак — 1 дом, 5 жыхароў.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Вядомыя асобы Ілья Пятровіч Сянько (нар. 1940) — Герой Сацыялістычнай Працы. Фёдар Пятровіч Сянько (1936—2020) — міністр сельскай гаспадаркі БССР.

Насельніцтва 42 двары, 387 жыхароў (1897) 73 дамы, 365 жыхароў (1921) 510 жыхароў (1939) 66 двароў, 89 жыхароў (1998) 53 гаспадаркі, 114 жыхароў (2005)

Літаратура

— С. 705.

Спасылкі

Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна