Янаўскае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 35 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2 км на поўнач ад вёскі Бухава, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,16 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,42 км.

Размешчана сярод пераўвільготненага лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м. Выцякае ручай у возера Валоба.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна