Плю́сы — аграгарадок у Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Плюсы. Цэнтр сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзяцца за 26 км на поўнач ад Браслава, за 15 ад чыгуначнай станцыі Краслава.
Гісторыя У гістарычных крыніцах Плюсы ўпершыню згадваюцца ў XVI ст. пад назвай Перасвеціца. На думку гісторыка А. Зіміна, адсюль паходзіў дзяржаўны і грамадскі дзеяч І. Перасветаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Плюсы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Паселішча было ўладаннем вялікіх князёў, цэнтрам невялікага нягродавага староства (дзяржавы, 8 валок), размешчаным на мяжы з Курляндыяй. Пад 1784 Плюсы згадваюцца як мястэчка («слабодка») з размешчаным побач панскім дваром. У XVIII ст. уладальнікі мясціны Сальмановічы збудавалі тут касцёл Святой Тройцы. У канцы XVIII ст. да касцёла належала 108 паселішчаў, у 1845 годзе налічваліся 1544 вернікі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Плюсы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губерні, з 1843 у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У 1854 тут утварылася яўрэйская земляробчая калонія.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Плюсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 у мястэчку было 27 гаспадарак, касцёл, сінагога, пошта, крамы.
У 1939 Плюсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Відзаўскага раёна (з 1960 у Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 тут было 110 двароў.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1859 — 15 чал.Plusy // S. 271. XX стагоддзе: 1921 — 88 чал.; 1931 — 135 чал.; 1998 — 265 чал.Шыдлоўскі К. Плюсы // С. 515.; 1999 — 271 чал.; 2000 — 266 чал. XXI стагоддзе: 2010 — 255 чал.; 2019 — 164 чал.
Інфраструктура У Плюсах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (пачатак XX стагоддзя) — . Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Пётр Казіміравіч Бялусь (нар. 1976) — беларускі дзяржаўны службовец. Іван Сямёнавіч Перасветаў — пісьменнік, публіцыст.
Крыніцы
Літаратура
Plusy // S. 271.
Спасылкі
Катэгорыя:Плюскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства