d-кварк, ці ніжні кварк () — кварк першага пакалення фундаментальных ферміёнаў, мае зарад -(1/3)e. Разам з u-кваркамі d-кваркі ўтвараюць нуклоны (пратоны і нейтроны), якія з’яўляюцца асноўнымі складнікамі атамнага ядра. Пратон складаецца з двух u-кваркаў і аднаго d-кварка, а нейтрон — з аднаго u-кварка і двух d-кваркаў.

Квантавыя лікі Спін d-кварка роўны 1/2, цотнасць дадатная. Праекцыі ізаспіна і слабага ізаспіна роўныя −1/2 (знак процілеглы u-кварку). Барыённы лік роўна +1/3; а лептонны лік, дзіўнасць, зачараванне, праўдзівасць і прыгажосць роўныя 0. Як і іншыя кваркі, d-кварк нясе адзін з трох каляровых зарадаў (якія ўмоўна называюцца чырвоным, сінім і зялёным).

Маса Маса d-кварка, па апошніх дадзеных, складае 4,79 ± 0,07 МэВ, ён другі па лёгкасці сярод кваркаў пасля u-кварка.

Гісторыя Існаванне d-кваркаў упершыню было прапанавана ў 1964 годзе, калі Гел-Ман і Цвейг распрацавалі кваркавую мадэль. Першыя эксперыментальныя доказы былі атрыманы ў эксперыментах па глыбока няпругкім рассейванні у SLAC у 1967 годзе.

Адроны, якія ўтрымліваюць d-кварк Мезоны: Зараджаныя піоны утрымліваюць d-кварк і u-антыкварк (ці наадварот), а нейтральны піон лінейную камбінацыю d-кварка і d-антыкварка і u-кварка і u-антыкварка (як і больш цяжкія ρ- і ω-мезоны, гл. ніжэй) Нейтральныя каоны утрымліваюць адзін d-кварк або адзін d-антыкварк. Мезоны η і η', якія не маюць водару, з’яўляюцца лінейнай камбінацыяй некалькіх кварк-антыкваркавых пар, у тым ліку d-кварка і d-антыкварка. Ρ±-мезоны маюць той жа склад, што і зараджаныя піоны, толькі іх спін роўны 1, а не 0. Нейтральныя B-мезоны і зараджаныя D± мезоны ўтрымліваюць d-кварк і d-антыкваркі.

Барыёны: Нейтрон (n) змяшчае два d-кваркі, а пратон (p) — адзін. Дадатны, нейтральны і адмоўны дэльта-барыёны (Δ +, Δ0, Δ-) ўтрымліваюць адзін, два і тры d-кваркі адпаведна. Нейтральная лямбда-часціца (Λ0) змяшчае адзін d-кварк. Зачараваная дадатная лямбда-часціца (Λ+c) аналагічна. Нейтральная сігма-часціца (Σ0) і адмоўная сігма-часціца (Σ-) утрымліваюць адзін і два d-кваркі адпаведна. Адмоўная ксі-часціца (Ξ-) і зачараваная нейтральная ксі-часціца (Ξ0c) утрымліваюць d-кварк . Антычасціцы вышэйназваных барыёнаў утрымліваюць d-антыкварк.

Зноскі

Гл. таксама Кварк Ізаспін

Літаратура Вычарпальнае апісанне ўсіх вядомых уласцівасцей d-кварка ў Review of Particle Properties , .

Катэгорыя:Кваркі Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц Катэгорыя:Стандартная мадэль