s-кварк, ці дзіўны кварк () — кварк другога пакалення, мае электрычны зарад — (1/3)e і дзіўнасць −1. Ён — самы лёгкі сярод кваркаў пасля u-кварка і d-кварка: яго маса ляжыць у дыяпазоне 95 ± 25 МэВ. Першая дзіўная часціца (элементарная часціца, якая змяшчае дзіўны кварк) — каон — была адкрыта яшчэ ў 1947 годзе, але сам s-кварк не быў вядомы, пакуль Гел-Ман і Цвейг не распрацавалі кваркавую мадэль у 1964 годзе.
Адроны, якія змяшчаюць s-кварк Некаторыя адроны змяшчаюць s-кварк, у тым ліку: Каоны — мезоны, якія змяшчаюць s-кварк (ці яго антычасціцу) і u- ці d-кварк. η- і η'-мезоны без водараў з’яўляюцца лінейнымі камбінацыямі некалькіх кварк-антыкваркавых пар, уключаючы пару дзіўны-антыдзіўны кварк-антыкварк. φ-мезон без водараў змяшчае толькі пару дзіўны-антыдзіўны кварк-антыкварк. Дзіўныя барыёны, вядомыя як гіпероны: Σ і Λ змяшчаюць адзін дзіўны кварк, Ξ — два, Ω — тры. У складзе ўсіх адронаў (у тым ліку і тых, якія не змяшчаюць валентных s-кваркаў) ёсць прымесь віртуальных (марскіх) пар, якія складаюцца з дзіўнага кварка і антыкварка.
Спасылкі Зводная табліца уласцівасцей кваркаў на сайце Particle Data Group. Табліца уласцівасцей лёгкіх кваркаў (u, d, s) на сайце Particle Data Group.
Гл. таксама Дзіўная матэрыя Кваркавая (дзіўная) зорка
Катэгорыя:Кваркі Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц Катэгорыя:Стандартная мадэль