Круглае — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 31 км на захад ад горада Мар'іна Горка, за 1,3 км на поўнач ад вёскі Валасач. Адносіцца да басейна ракі Пціч.
Плошча паверхні 0,01 км², даўжыня 0,14 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
Возера размешчана на ўскрайку асушанага балота, пакрытага сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, параслі хмызняком, забалочаныя. Зарастае слаба.
Спасылкі Ліст карты N-35-92
Катэгорыя:Азёры Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы