Ханта́йскае возера або Вялікае Хантайскае возера — возера ў Краснаярскім краі Расіі, у басейне ракі Хантайка (прыток Енісея), у паўднёвай частцы паўвострава Таймыр.

Плошча паверхні возера каля 822 км², даўжыня каля 80 км, шырыня каля 25 км. Плошча вадазбору каля 11 900Гречушникова М. Г. Хантайское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км². Возера размешчана ў вузкай тэктанічнай эразійнай катлавіне на паўднёва-заходнім ускрайку плато Путарана. Найбольшая глыбіня 420 м. Слабапраточнае. З возера выцякае рака Хантайка. Злучанае пратокай з Малым Хантайскім возерам.

Літаратура — С. 540.

Спасылкі Озеро Хантайское // Государственный водный реестр РФ Гречушникова М. Г. Хантайское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Карта R-45,46. Выданне 1990 г.

Катэгорыя:Азёры Краснаярскага края