Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у в. Беражна (Карэліцкі раён). Размешчана на могілках. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Гісторыя Пабудавана ў 2-й палове XIX ст. з цэглы і бутавага камяню.
Архітэктура Трохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць узнятыя на высокі цокаль трох'ярусная (васьмярык на двух чацверыках) званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала і апсіда з бакавымі рызніцамі. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, двухсхільны дах асноўнага аб'ёма — паўсферычным купалам на васьмігранным светлавым барабане і вуглавымі меншага памеру. Атынкаваныя пабеленыя фасады і грані званіцы расчлянёны строенымі і адзіночнымі броўкамі нішамі. У дэкоры выкарыстаны крыжыніцы, вуглавыя калонкі, буйнапрафіляваныя карнізы. У інтэр'еры адкрыты васьмігранны барабан, абапёрты праз ветразевыя скляпенні на чатыры слупы.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Беражна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі