Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла — праваслаўны храм у в. Вераскава Навагрудскага раёна.
Гісторыя
Пабудавана ў 2-й палавіне XIX стагоддзя з бутавага каменю. Прыпісная да Свята-Раства-Багародзіцкай царквы в. Поўбераг Навагрудскага раёна.
Архітэктура Кампактны храм вырашаны прамавугольным аб'мам з паўкруглай апсідай, 2-схільны дах над якой праз тохвугольныя застрэшкі пераходзіць ў вальмавы; па цэнтры канька — макаўка. Сцены адкрытай бутавай муроўкі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, акантаваны атынкаванымі лапаткамі. Да фасада прыбудаваны драўляны прытвор.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Вераскава Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі