Маладзечанская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.
Гісторыя На паседжанні 22 верасня 2014 года Сінод Беларускага экзархата пастанавіў прасіць Патрыярха і Свяшчэнны Сінод утварыць новыя епархіі ў межах Мінскай вобласці, у тым ліку МаладзечанскуюЖурналы заседания Синода Белорусского экзархата от 22 сентября 2014 года . — Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы, 23 кастрычніка 2014..
23 кастрычніка 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы была ўтворана самастойная Маладзечанская епархіяЖУРНАЛЫ заседания Священного Синода от 23 октября 2014 года № 93 // Официальный сайт Московского патриархата.
Епіскапы Павел (Цімафеенкаў) (з 23 кастрычніка 2014 года).
Благачынныя акругі Валожынскае благачынне — 12 прыходаў. Вілейскае благачынне — 8 прыходаў. Гарадзілаўскае благачынне — 9 прыходаў. Даўгінаўскае благачынне — 9 прыходаў. Дзяржынскае благачынне — 10 прыходаў. Ільянскае благачынне — 9 прыходаў. Маладзечанскае благачынне — 9 прыходаў. Мядзельскае благачынне — 9 прыходаў. Радашковіцкае благачынне — 9 прыходаў. Ракаўскае благачынне — 9 прыходаў. Стаўбцоўскае благачынне — 19 прыходаў. Уздзенскае благачынне — 6 прыходаў.
Спасылкі Маладзечанская епархія на сайце Маскоўскага патрыярхата
Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя:Рэлігія ў Маладзечанскім раёне Катэгорыя:2014 год у Беларусі