Арынóка — рака ў Паўднёвай Амерыцы.

Даўжыня ракі 2730 км. Плошча вадазбору 1086 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 29 тыс. м³/сек.

Бярэ свой пачатак на Гвіянскім нагор’і ў Венесуэле ля мяжы з Бразіліяй, адкуль пачынае апісваць грандыёзную дугу: спачатку цячэ на паўднёвы захад потым на захад, поўнач і на паўночны ўсход, дзе нарэшце ўпадае ў заліў Парыя Атлантычнага акіяна. Адзін з прытокаў ракі утварае самы высокі вадаспад у свеце — Анхель, вышынёй 979 м.

У вярхоўі Арынока прадстаўлены класічны прыклад біфуркацыі рэк. Рака Касік’ярэ, якая пачынаецца як рукаў Арынока, становіцца яе адгалінаваннем і ўпадае ў Рыу-Негру (прыток Амазонкі), ствараючы натуральны канал паміж Арынока і Амазонкай.

Прытокі Апурэ АраўкаАра́ука // Вентуары Карані Каўра Мета

Зноскі

Літаратура

Ориноко // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)

Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Венесуэлы Катэгорыя:Рэкі Калумбіі