Хара-Зіра (), або Була () — найбуйнейшы востраў Бакінскага архіпелага ў Каспійскім моры. Уваходзіць у склад Азербайджана. Плошча - 3,5 км². Сталага насельніцтва няма.
Хара-Зіра знаходзіцца ў 45 км на паўднёвы захад ад горада Баку. Форма вострава ўяўляе сабою плоскі авал, выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Даўжыня - 2,42 км, найбольшая шырыня - 2,23 км.
Востраў узнік у выніку дзейнасці аднайменнага гразевага вулкана. Найбольшыя вывяржэнні зафіксаваны ў 1857 г., 1859 г., 1940 г., 1947 г., 1959 г., 1960 г. і 1963 г. Берагі пясчаныя. На паўднёвым захадзе і паўночным захадзе вылучаюцца косы. Глебы моцна засоленыя. На востраве амаль няма расліннасці.
Каля вострава Хара-Зіра вядзецца здабыча газу.
Спасылкі National territories Bulla Island, Caspian Sea
Хара-Зіра Хара-Зіра Хара-Зіра