Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Верхняе (Глыбоцкі раён). Размешчана ў заходняй частцы вёскі. Помнік народнага дойлідства. Пабудавана ў 1886 г. з дрэва.

Храм 3-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане зрубы бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Зрубы накрыты двухсхільнымі дахамі, над апсідай з вальмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Верхняе Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі