Памятная манета «Канстанцін Астрожскі» — беларускія манеты Нацыянальнага банка Беларусі з серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы». Уведзеныя ў абарачэнне 24 лістапада 2014 года. Манеты адчаканена на Казахстанскім манетным двары ва Усць-Каменагорску са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.

Апісанне Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.

Аверс Уверсе — рэльефная выява герба Беларусі і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры — выява пергамента з пячаткай, а таксама булавы як сімвала гетманскай улады, пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.

Рэверс У цэнтры — рэльефная выява Канстанціна Астрожскага, справа — герб роду Астрожскіх; па крузе ў два радкі надпісы: КАНСТАНЦІН АСТРОЖСКІ і 1460—1530 (гады яго жыцця).

Наміналы

Сярэбраная проба серабра: 925 намінал: 20 рублёў вага манеты: 33.62 г вага чыстага серабра: 31.1 г дыяметр: 38.61 мм якасць: «пруф» тыраж: 2000 асобнікаў

Медна-нікелевая намінал: 1 рубель вага манеты: 15.50 г дыяметр: 33 мм якасць: «пруф-лайк» тыраж: 3000 асобнікаў

Спасылкі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Памятныя манеты Беларусі Катэгорыя:Канстанцін Астрожскі