Надзея Давыдаўна Вольпін (, , Расійская імперыя — , , Расія) — расійская перакладчыца, а таксама паэтэса-імажыніст і мемуарыстка. Грамадзянская жонка паэта Сяргея Ясеніна.
Біяграфія Бацька Надзеі Вольпін, Давід Самуілавіч, скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, практыкаваў як юрыст, перавёў на рускую мову кнігу Д. Фрэйзера «Фальклор у Старым запавеце»; маці, Ганна Барысаўна Жысліна, скончыла Варшаўскую кансерваторыю і выкладала музыку. Брат — драматург Міхаіл Давыдавіч Вольпін.Міхаіл Вольпін
Надзея Вольпін у 1917 годзе скончыла «Хвастоўскую» гімназію і паступіла на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, які пакінула, правучыўшыся каля года.
Яшчэ ў гімназіі стала пісаць вершы (ранняя творчасць не захавалася). У 1920 годзе далучылася да групы імажыністаў, выступала з чытаннем вершаў з эстрады (у «Кафэ паэтаў», «Стойле Пегаса»). З гэтага ж года пачалося яе сяброўства з Сяргеем Ясенінам, затым яна некаторы час жыла з ім у грамадзянскім шлюбе. У 1924 годзе, ужо пасля разрыву з Ясенінам, нарадзіўся яе адзіны сын Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін — паэт, вядомы дысідэнт, матэматык.Александр Есенин-Вольпин: «Отцовская фамилия только мешала мне говорить по существу!», Новое русское слово, октябрь, 2005 года Пазней Надзея Давыдаўна выйшла замуж за навукоўца Міхаіла Валькенштэйна.
Займалася перакладамі з англійскай, нямецкай, французскай, латыні. Перакладала Гётэ, Авідзія, Вальтэра Скота, Конана Дойла, Мерымэ, Гюго, Галсуорсі, Фенімара Купера. Вывучыўшы ў Ашгабадзе, дзе яна знаходзілася ў эвакуацыі падчас вайны, туркменскую мову, яна перакладала туркменскую паэзію.
У 1984 годзе выдала свае мемуары «Спатканне з сябрам», галоўным чынам прысвечаныя юнацкасці і Сяргею Ясеніну. У архіве захоўваюцца ўспаміны пра сяброўства з Восіпам Мандэльштамам, пра Барыса Пастарнака, Уладзіміра Маякоўскага.
У апошнія гады жыцця жыла ў пісьменніцкім доме ў раёне метро Аэрапорт.
Сачыненні Мемуары «Спатканне з сябрам».
Пераклады Мериме П. Варфоломеевская ночь. — М., 1925. Голсуорси Дж. Сдается в наем. — М., 1926. Кестнер Э. Фабиан. — М., 1933. Манн Т. Серьёзная жизнь. — М., 1934. Стерн Л. Сентиментальное путешествие. — М., 1935. Льюис Е. Эроусмит. — М., 1936. Скотт В. Роб-Рой. — М., 1937. Шабенде. Саят и Хемра. — Ашхабад, 1945. Гёте И. В. Римские элегии. — М., 1950. Байрон Д. По стопам Горация. — М., 1953. Филдинг Г. Джозеф Эндрус. Джонатан Уайльд. — М., 1954. Бронте Э. Грозовой перевал. — М., 1956. Верфель Ф. Верди. — М., 1962. По Э. Стихи. — М., 1972. Теккерей У. В благородном семействе. — М., 1976. Купер Ф. Прерия. — М., 1980. Уэллс Г. Страна слепых. — М., 1981.
Спасылкі Н. Д. Вольпін на сайце Паэзія Маскоўскага ўніверсітэта На сайце С. А. Ясеніна Гісторыя рамана С. Ясеніна і Н. Вольпін
Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Аўтары ўспамінаў пра Сяргея Ясеніне Катэгорыя:Жонкі Сяргея Ясеніна Катэгорыя:Паэтэсы Сярэбранага веку Катэгорыя:Імажынізм