Грыго́раўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Грыгаро́ўшчына (, ) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бігосаўскага сельсавета.

Пункт пропуску на мяжы з Латвіяй. З латвійскага боку яму адпавядае пункт пропуску «Патарніекі» Краслаўскага края. З’яўляецца адным з двух аўтамабільных пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з Латвіяй і мае міжнародны статус. У вёсцы знаходзіцца рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Бігосава-1» (працуе 24 гадзіны).

Прапускная здольнасць — да 680 транспартных сродкаў у суткі ў абодвух напрамках. Працягласць памежнага пераходу ад шлагбаўма Пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь на ўездзе ў пункт пропуску да шлагбаўма на выездзе з пункта пропуску з боку Латвіі складае 500 метраў. Размешчаны па дарозе Наваполацк — Верхнядзвінск — Рыга.

Працягласць маршруту праз пункт пропуску «Грыгораўшчына-Патарніекі» складае з Мінска да Рыгі 599 км; з Таліна да Мінска 860 км; з Адэсы да Рыгі 1558 км.

Бліжэйшы пункт пропуску — міжнародны пункт пропуску Урбаны ў Браслаўскім раёне за 114 км.

Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна