Алякса́ндр Рыго́равіч Афяро́ўскі () — беларускі пісьменнік. Біяграфія Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1969). Працаваў старшым рэдактарам на тэлебачанні, загадчыкам рэдакцыі ў БелТА, начальнікам кніжнага гандлю Белспажыўсаюза, у рэспубліканскіх выдавецтвах («Універсітэцкае», «Юнацтва»). Творчасць Пісьменнікам створаны дакументальна-мастацкая аповесць «Святло паўночнага ззяння» (1988), дэтэктыўна-прыгодніцкія раманы «Двое на тонкім лёдзе» (1998), «Феафанія» (2001), «Анэлін хутар» (2007), вершаваная дзіцячая кніга «Заапарк» (1994), зборнік гумарыстычных апавяданняў «Ноч з Юзікам» (1994), навукова-папулярныя кнігі «Яблык» (1995), «Тайны народнай медыцыны» (1993). Прызнанне Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (Мінскае гарадское аддзяленне).

Спасылкі Аляксандр Рыгоравіч Афяроўскі Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі