Культу́ра (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).
Назва Сімвалічная савецкая назва у супрацьлегласць старым, якія, паводле савецкай ідэалогіі, характарызуюць галечу і бескультурнасць вёскі за часамі Расійскай імперыі.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска была спалена, забіты 6 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена.
У 1960 годзе пасёлак.
Насельніцтва 1940 год — 33 двары, 150 жыхароў 1960 год — 104 жыхары 1999 год — 28 жыхароў 2002 год — 14 гаспадарак, 22 жыхары 2010 год — 20 жыхароў 2012 год — 13 гаспадарак, 32 жыхары 2019 год — 61 жыхар
Эканоміка У 2013 годзе вёска на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг».
Спіс вуліц
Новая вуліца Усходняя вуліца Цэнтральная вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі