TED (абрэвіятура ад ; Тэхналогіі, забавы, дызайн) — прыватны некамерцыйны фонд у ЗША, вядомы першым чынам сваімі штогадовымі канферэнцыямі, якія праводзяцца з 1984 года ў Мантэрэі (Каліфорнія, ЗША). З 2009 года праходзіць у Лонг-Бізун (Каліфорнія, ЗША).

Місія канферэнцыі складаецца ў распаўсюдзе ўнікальных ідэй («ideas worth spreading»), абраныя лекцыі даступныя на вэб-сайце канферэнцыі. Тэмы лекцый разнастайныя: навука, мастацтва, дызайн, палітыка, культура, бізнес, глабальныя праблемы, тэхналогіі і забавы. У спіс выступоўцаўSpeakers A-Z list патрапілі такія вядомыя асобы, як былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, Нобелеўскія лаўрэаты Джэймс Уотсан, Мюрэй Гел-Ман, а таксама заснавальнік Вікіпедыі Джымі Вэйлз.

Куратар канферэнцыі і яе сталы вядучы — Крыс Андэрсан.

Гісторыя

Упершыню канферэнцыя TED прайшла ў 1984 годзе. Яе арганізатарамі сталі Рычард Сол Вурмен і Гары Маркс. На ёй былі прадстаўлены толькі што выпушчаны камп’ютар Macintosh, створаны кампаніяй Sony кампакт-дыск. Матэматык Бенуа Мандэльброт прадэманстраваў практычнае ўжыванне створанай ім тэорыі фракталаў, спецыяліст па штучнаму інтэлекту Марвін Мінскі растлумачыў новую мадэль розума.

З 1990 года канферэнцыя праводзіцца штогод. З 2001 года правы на правядзенне TED належаць Sapling Foundation і стваральніку гэтага фонду Крысу Андэрсану.

TED Talks

Кожны выступ (лекцыя) на канферэнцыі TED завецца TED Talk. Відэазапісы выступаў публікуюцца на сайце TED.com. Іх можна бясплатна прагледзець на сайце, запампаваць на свой камп’ютар у HD-якасці ці падпісацца на відэа-падкаст. Таксама відэазапісы даступныя і праз YouTube.

Для iPhone і Android-прылад даступныя як афіцыйныя, так і неафіцыйныя натыўныя праграмы. Хоць праграма пакуль не мае беларускай лакалізацыі, у яе простая навігацыя, дазваляе праглядаць запісы выступаў з субтытрамі на розных мовах і слухаць інтэрнэт радыё TED. З 2009 года TED-відэападкасты даступныя для бясплатнага спампоўвання ў інтэрнэт-краме Ovi/Ovi Store (інтэрнэт-сэрвіс Nokia).

На даны момант у анлайн-рэжыме даступна больш за 400 відэазапісаў, якія былі прагледжаны больш за 100 млн раз аўдыторыяй звыш за 15 млн чалавек (паводле даных на красавік 2009 года).

У рамках TED Open Translation Project больш за 8000 валанцёраў перакладаюць выступы на некалькі дзясяткаў моў. На кастрычнік 2012 года перакладзена каля 32 тысяч выступаў. Пераклады даступныя ў фармаце субтытраў.

TED Prize

TED Prize — прэмія TED, якая прысуджаецца з 2005 года. У першыя часы штогод прысуджаліся тры прэміі па $100 000 за «жаданне змяніць свет» (wish to change the world).

Пачынаючы ад 2010 года прысуджаецца толькі адна прэмія.TED Blog: TED Prize winner announced! 2005 год — Бона, Эдвард Буртынскі, Robert Fischell 2006 год — Larry Brilliant, Jehane Noujaim, Cameron Sinclair 2007 год — Біл Клінтан, Эдвард Уілсан, Джэймс Нахтвей 2008 год — Neil Turok, Dave Eggers, Карэн Армстранг 2009 год — Sylvia Earle, Jill Tarter, José Antonio Abreu 2010 год — Джэймс Трэвар Олівер 2011 год — JR 2012 год — City 2.0

TEDx

TEDx з’яўляецца праектам TED, якія дазваляюць асобным людзям ці групам людзей у розных краінах, гарадах, універсітэтах, супольнасцях арганізаваць незалежныя канферэнцыі ў стылі TED. Канферэнцыя TEDx з’яўляецца незалежным мерапрыемствам, якія праводзяцца па ліцэнзіі TED.

Спіс канферэнцый TEDx у Беларусі

Гісторыя TEDx у Беларусі пачынаецца ў 2009 годзе. Тым часам была атрымана ліцэнзія на правядзенне TEDxMinsk. За 5 гадоў было праведзена 7 лакальных падзей TEDx. У снежні 2013 года прайшоў першы «жывы» TEDxMinsk з беларускімі спікерамі. Мерапрыемства наведала 100 чалавек, відэа-выступу прагледзела больш за 10 тысяч чалавек. Некалькі TEDxYouth былі праведзены ў Гродна. У верасні 2016 у Магілёве прайшла канферэнцыя TEDxMahilyowhttps://www.ted.com/tedx/events/19592.

Спіс канферэнцый TEDx у Беларусі 2013, 14 снежня — TEDxMinsk, Мінск 2014, 4 кастрычніка — TEDxNiamiha, Мінск 2014, 1 лістапада — TEDxYouth@Hrodna, Гродна 2015, 21 лістапада — TEDxNiamiha, Мінск 2015, 12 снежня — TEDxYouth@Hrodna, Гродна 2016, 25 чэрвеня — TEDxNiamiha, Мінск Спіс канферэнцый TEDx па-за межамі Беларусі

2026, 18 красавіка — TEDxUlicaMinska, Варшава

Цікавыя факты Пры стварэнні фільма Праметэй быў зроблены ролік пра выступ Пітара Вейланда (кіраўніка кампаніі «Вейланд-Ютані») на гэтай канферэнцыі ў 2023 годзе. Гэтая сцэна з арыгінальнага фільма была выдалена і прадстаўлена пазней у якасці дадатковага матэрыялу.

Гл. таксама TEDMED

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

TED.com: Афіцыйны сайт TEDBlog: Афіцыйны блог Канал TED на YouTube TEDTalks відэа-падкаст FEDORisTED: Пераклады лепшых выступаў госцяў TED.com Сэрвіс для спампоўкі субтытраў з TED.com Канал FEDORisTED на YouTube TEDxSkolkovo TEDxSkolkovo Facebook Супольнасць TEDxVorobyovy-Gory і спадарожных TEDx падзей Супольнасць TEDxRU Супольнасць TEDxPerm VERT DIDER (руская агучка відэа TED) Руская агучка TED (агучана робатамі) Супольнасць TEDxTomsk Супольнасць TEDxNevaRiver

Катэгорыя:Канферэнцыя TED Катэгорыя:Адкрытыя навучальныя курсы