Пі́ку () — самая высокая гара Азорскіх астравоў і ўсёй Партугаліі. Знаходзіцца на аднайменным востраве ў Атлантычным акіяне. Вышыня — 2351 м.

Піку — актыўны стратавулкан. Першае вывяржэнне пісьмова зафіксавана ў 1562 г., яно працягвалася каля 2 гадоў. Апошняе вывяржэнне адбылося ў снежні 1720 г. Перыметр кальдэры дасягае 700 м, глыбіня — 30 м. На ўскраіне кратэара месціцца конус Піку-Пікінью (70 м) — найвышэйшы пункт гары.

Да вышыні 1500 м Піку пакрыта густымі лясамі, вышэй пачынаюцца зараснікі хмызнякоў і травы. Вышэй за 2000 м сустракаюцца толькі аголеныя лававыя палі. Узімку вяршыня пакрыта снегам.

Спасылкі Volcano World Pico Climbing Mount Pico in the Azores

Катэгорыя:Горы Партугаліі Катэгорыя:Азорскія астравы Катэгорыя:Стратавулканы