Лю́шнева (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 28 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда, пры аўтадарозе з Моўчадзі ў Палонку, за 1,5 км ад ракі Іса.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяло. З канца XVI стагоддзя належала Сапегам.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерняў.

У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі валасное праўленне, Свята-Успенская царква, народнае вучылішча (адкрыта ў 1863 годзе), карчма, побач — вадзяны млын і лесапільны завод. Існавалі лесараспрацоўчыя, сплаўныя, возніцкія і іншыя промыслы.

У пачатку XX стагоддзя сяло (912 жыхароў), працавала народнае вучылішча (у 1901 годзе ў ім вучылася 80 дзяцей). 3 кастрычніка 1908 года селянін Іван Чарнагрэбель, капаючы на сваёй сядзібе яму для бульбы, знайшоў 258 сярэбраных прускіх манет 1600-х гадоў і прадставіў іх у паліцыю. Аднак усе манеты былі вернуты з-за таго, што «каштоўнасць ... манет толькі крыху перавышае кошт металу». З селяніна ўзялі распіску аб атрыманні назад скарба з указаннем дакладнага месца знаходкіКарач, А. В. Грашовыя скарбы на Гродзеншчыне / А. В. Карач // Рэха мінуўшчыны: Зборнік навуковых артыкулаў Студэнцкага навуковага таварыства факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я.Купалы / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»; [Рэдкалегія: А. С. Горны (старшвня) і інш.]. — Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2011. — 283 с. — С. 241. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарыяны архіў Беларусі ў г. Гродна. — Ф. 14. — Воп. 1. — Спр. 75. — Арк. 1—10.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Слонімскага павета. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак (9 дамоў, 72 жыхары)

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 22 сакавіка 1962 года цэнтр Люшнеўскага сельсавета. З 22 сакавіка 1962 года да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Інфраструктура Майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі Ветэрынарны пункт Аддзяленне сувязі 2 магазіны Базавая школа Клуб Бібліятэка Дзіцячыя яслі-сад Аўтаматычная тэлефонная станцыя Фельчарска-акушэрскі пункт

Насельніцтва 55 двароў, 572 жыхары (1886) 42 дамы, 332 жыхары (1921) 535 жыхароў (1959) 745 жыхароў (1970) 272 двары, 697 жыхароў (1972) 172 двары, 478 жыхароў (1998)

Славутасці

Свята-Успенская царква (1865) Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Курган перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзлеску —

Вядомыя асобы Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў (нар. 1942) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975). Народны артыст Беларусі (1987).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна