Трэ́мар ( — дрыжанне) — хуткія, рытмічныя, з частатой каля 10 Гц, рухі канечнасцей або тулава, выкліканыя мышачнымі скарачэннямі і звязаныя з часовай затрымкай карэктуючай аферэнтнай імпульсацыі, праз што рэалізацыя руху і захаванне позы адбываецца за кошт пастаяннай падладкі рухаў да нейкага сярэдняга значэння. Падчас стомы і моцных эмоцый, а таксама пры паталогіі нервовай сістэмы трэмар істотна ўзмацняецца. У прыватнасці, паталагічны трэмар (трэмар спакою) назіраецца пры хваробе Паркінсона.

Трэмарам часам называюць фіксацыйныя рухі вачэй, якія маюць высокую частату і малую амплітуду.

Фенаменалагічная класіфікацыя Трэмар спакою — узнікае ў цягліцах, якія знаходзяцца ў стане адноснага спакою. Трэмар дзеяння (акцыйны трэмар) — узнікае пры адвольным скарачэнні цягліц. Пастуральны (позны) трэмар — узнікае пры ўтрыманні позы (напрыклад, трэмар выцягнутых рук). Кінетычны трэмар — узнікае падчас руху. Інтэнцыйны трэмар (ад  — намер) — узнікае пры набліжэнні да мэты (напрыклад, спробе трапіць пальцам у нос).

Этыяпатагенетычная класіфікацыя Фізіялагічны і ўзмоцнены (акцэнтуіраваны) фізіялагічны трэмар. Эсенцыяльны (сямейны і спарадычны). Паркінсанічны трэмар пры хваробе Паркінсона і сіндроме паркінсанізму. Цэрэбелярны (мазжачковы). «Рубральны» (сярэднемазгавы). Дыстанічны. Нейрапатычны. Псіхагенны. Ятрагенны (індуцыраваны лекамі).

Літаратура Д. Р. Штульман, О. С. Левин. Неврология. Справочник практического врача. // М. «Медпресс», 2008. Голубев В. Л., Вейн А. М. Неврологические синдромы // М. МЕДпресс-информ, 2007.

Катэгорыя:Гіперкінезы Катэгорыя:Сімптомы захворванняў нервовай сістэмы