Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Размешчаная ў цэнтры гарадскога пасёлка Рось (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць).
Гісторыя Закладзена ў 1908 годзе з цэглы на бутавым цокалі, неатынкаваная.
Царква дзейнічае.
Архітэктура Уяўляе сабой квадратны ў плане асноўны аб'ём, да якога далучаюцца трохгранная апсіда з рызніцамі і двух'ярусная вежа-званіца, першы ярус якой — чацвярык, другі — васьмігранны, завершаны шатром з галоўкай. Асноўны аб'ём вылучаны васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Над апсідай — невялікая галоўка. Галоўны ўваход у цэнтры фасаду вылучаны кілепадобным франтонам на паўкалонках. Па баках асноўнага аб'ёму — два бакавыя ўваходы з масіўнымі слупамі і кілепадобным казырком.
Інтэр'ер У інтэр'еры асноўны аб'ём мае драўлянае васьміграннае шатровае пакрыццё з адтулінай у цэнтры. Прытвор і апсіда маюць мураваныя цыліндрычныя скляпенні. Іканастас драўляны, дэкарыраваны паўкалонкамі, накладной разьбой.
Літаратура Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Рось Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1908 год у Беларусі