Канстанцін Іванавіч Качан (, в. Лаўрышава, Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак-пейзажыст.

Біяграфія

У 1975 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ.

З 1977 па 1980 быў вольным слухачом Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, браў урокі жывапісу.

З 1980 бярэ ўдзел у мастацкіх выставах.

З 1987 — член Беларускага саюзу мастакоў.

Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах нацюрморту, пейзажу. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, Міністэрстве культуры Расіі, у Траццякоўскай галерэі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Доме-музеі Адама Міцкевіча, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.

20 чэрвеня 2014 у гістарычным цэнтры Навагрудку, у будынку, збудаваным па праекце архітэктара Лявонція Зданевіча, была адкрыта персанальная карцінная галерэя Кастуся Качана, якая ўключае дзве выставачныя залы і майстэрню мастака. У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, міністр культуры Барыс Святлоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Літаратура Кастусь Качан. Жывапіс / укладальнік К. І. Качан. - Мінск : Беларусь, 2019. - 180 с. – 700 экз. – ISBN 978-985-01-1294-1

Спасылкі

Сайт галерэі Кастуся Качана. Беларускі саюз мастакоў. Галерэя БелАРТ. Музеи Гродненской области. В гостях у известного белорусского художника Кастуся Качана. Газета «Культура». «Прыватны выпадак» прыватнай галерэі. Часопіс «Мастацтва». Рака часу. Таццяна Гаранская. Радыё Свабода. Кастусь Качан: Адзінае, пра што цяпер шкадую, — што жыцьцё кароткае.

Катэгорыя:Лаўрышава Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя