Івянецкая сінагога — драўляная сінагога ў Івянцы (Валожынскі раён). Размешчана па вул. Школьнай, 1. Адна з трох захаваных драўляных сінагог на тэрыторыі Беларусі.

Узведзена ў 1912 годзе. Сінагога ўяўляе сабой прамавугольны будынак плошчай 300 м². Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчаўся кінатэатр, пазней дом культуры. У 2005 годзе на сценах будынка былі выяўлены старыя фрэскі. У 2010 годзе сінагога была перададзена яўрэйскаму рэлігійнаму аб’яднанню.

Па словах старшыні супольнасці Юрыя Дорна, у будынку планавалі стварыць музей гісторыі і культуры яўрэяў Заходняй Беларусі, але для гэтага не хапае ні экспанатаў, ні сродкаў. Будынак пачалі рамантаваць, але работы хутка скончыліся.

Апошнім часам у будынку сінагогі збіраюцца бамжы, куды яны пранікаюць праз вокны, а пасля знутры адчыняюць дзверы.

Спасылкі

Катэгорыя:Сінагогі Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Івянца Катэгорыя:Драўляныя храмы Катэгорыя:1912 год у Беларусі